Best Vanna · па-беларуску

Рэстаўрацыя ваннаў у Мінску і па Беларусі

Вяртаем старой чыгуннай, стальной ці акрылавай ванне гладкую белую паверхню без дэмантажу і пыльнага рамонту. Спачатку агляд і фота — потым спосаб і цана.

Патэлефанаваць майстру

Што мы робім

Асноўная праца — наліўное пакрыццё вадкім акрылам: майстар прыязджае, рыхтуе паверхню і залівае новы слой за адзін візіт. Плітку не чапаем, ванну не выносім. Акрамя гэтага рамантуем сколы і ржу каля зліву, мяняем зліў-пераліў, закрываем зазор каля сцяны, аднаўляем паддоны душавых кабін і джакузі, робім каляровыя ванны па палітры. Поўны пералік — у раздзеле «Услуги» (па-руску).

Спосабы аднаўлення

  • Наліўная ванна вадкім акрылам — тоўсты слой, які расцякаецца па бартах і выраўноўваецца сам. Асноўны спосаб, які мы рэкамендуем, калі корпус ванны цэлы, а зношана толькі пакрыццё.
  • Эмаліроўка — тонкі слой пэндзлем ці валікам. Танней, але служыць менш і патрабуе больш акуратнага догляду.
  • Акрылавы ўкладыш — новая ванна ўнутры старой. Ратуе моцна разбураную паверхню, але патрабуе доступу да бартоў і каштуе даражэй.

Які спосаб падыходзе менавіта вашай ванне, майстар кажа пасля фота — а не па назве матэрыялу.

Кошт і гарантыя

Наліўное пакрыццё: тарыф «Люкс» — ад 200 руб., «Люкс узмоцнены» — ад 230 руб., «Ліццёвы мармур» — ад 280 руб. Выніковая сума залежыць ад даўжыні ванны; зняцце старога слоя, рамонт сколаў і работы са злівам лічацца асобна. Кошт называем па фота і па тэлефоне да выезду, і на месцы ён не мяняецца.

Гарантыя залежыць ад тарыфу: «Люкс» — 3 гады, «Люкс узмоцнены» — 4 гады, «Ліццёвы мармур» — 5 гадоў. Умовы фіксуем да пачатку работ. Падрабязна — на старонцы «Гарантыя і дакументы» (па-руску).

Як замовіць

  1. Сфатаграфуйце ванну цалкам, паверхню буйна і зону зліву.
  2. Патэлефануйце па нумары +375 25 500-01-87 ці дашліце здымкі праз форму на сайце.
  3. Майстар скажа, ці падыходзіць рэстаўрацыя, назаве спосаб і кошт. Дзень выезду ўзгадняем па тэлефоне.

Працуем у Мінску і выязджаем у гарады Беларусі — спіс на старонцы «Города».

Частыя пытанні

Ці трэба здымаць плітку або выносіць ванну?

Не. Пакрыццё наносяць на ванну на яе месцы, плітку і сцены не чапаюць. Экран пад ваннай здымаць не абавязкова, калі ён не замінае падысці да зліву.

Ці будзе пах у кватэры?

Пах ёсць у час работы і ў першыя гадзіны — ад абястлушчвальніка. Ён выветрываецца, пакой варта праветрываць. Пасля поўнага зацвярдзення матэрыял не пахне і не рэагуе на гарачую ваду.

Калі можна карыстацца ваннай?

Асноўная праца праходзіць за адзін візіт, потым пакрыццю трэба час на зацвярдзенне. Дакладны тэрмін майстар называе пры здачы — ён залежыць ад матэрыялу.

Што рабіць са злівам?

На час работы зліў здымаюць, каб пакрыццё легла роўна, а пасля зацвярдзення ставяць назад — гэта ўваходзіць у працу. Калі стары зліў праржавеў ці цячэ, лепш замяніць яго адразу.

Ці зменіцца цана, калі майстар прыедзе?

Не. Кошт называем па фота і па тэлефоне да выезду. Даплаты магчымыя толькі за тое, што абмеркавалі загадзя: зняцце старога пакрыцця, рамонт сколаў, работы са злівам.

Ці можна зрабіць ванну не белай?

Так, пакрыццё калеруецца па палітры. Адценне ўзгадняем па выкрасе; цёмныя і яркія колеры сумленна абмяркоўваем — на іх больш бачны налёт і драпіны.